БЕЛ Ł РУС

Што за аблава адбылася 2 ліпеня на Брэстчыне?

3.07.2021 / 17:42

Nashaniva.com

Праўладныя каналы напісалі аб затрыманні больш як 40 чалавек. Што ім інкрымінуецца, невядома.

«Гэта тыя, хто фатаграфуюцца ў лясах і расклейваюць па гарадах лістоўкі», — гаварылася ў паведамленні.

На здымках, нібыта зробленых падчас ператрусаў (або «аглядаў», калі справа абмяжуецца адміністратыўным пакараннем) можна ўбачыць шмат бел-чырвона-белых сцягоў і плакатаў, з якімі людзі фатаграфаваліся на вуліцах.

Праваабаронцы паведамлялі пра затрыманне як мінімум 20 чалавек — у Брэсце, Пружанах, Кобрыне.

Берасцейшчына была адным з цэнтраў пратэсту ад пачатку. Колькасць палітвязняў тут найбольшая пасля Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула