Офіс Ціханоўскай атрымаў дыпламатычны статус у Літве
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.
Сёння міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс на брыфінгу са Святланай Ціханоўскай заявіў аб прызнанні яе офіса афіцыйным прадстаўніцтвам беларускай дэмакратыі.
Ідзе праца над адкрыццём аналагічных прадстаўніцтваў ў іншых краінах.