БЕЛ Ł РУС

Траіх затрыманых па справе Tut.by перавялі з СІЗА КДБ на Валадарку

5.07.2021 / 13:15

Nashaniva.com

Затрыманых па «справе Tut.by» Анжэлу Асад, Андрэя Аўдзеева і Дар'ю Данілаву перавялі са следчага ізалятара КДБ у СІЗА №1 на Валадарскага, паведамляе партал у сваім тэлеграм-канале.

Цяпер больш за 10 чалавек, у тым ліку галоўны рэдактар Марына Золатава, знаходзяцца за кратамі.

Супраць службовых асобаў заведзена крымінальная справа аб «ухіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры».

Паводле афіцыйнай версіі, была атрымана выручка, не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій. 

18 мая партал быў заблакаваны і працягвае дзейнасць у сацыяльных сетках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула