Грузія вакцынуецца кітайскімі і еўрапейскімі вакцынамі
Грузія 2 ліпеня атрымала 1 млн доз кітайскіх вакцын супраць каранавіруса Sinopharm і Sinovac. Праз месяц у краіну паступіць яшчэ 1 млн доз гэтых вакцын — па 500 тыс. кожнай.
Таксама ў ліпені ў Грузіі чакаюць вакцыну Pfizer. Да канца года ў краіне будзе да 4 млн доз вакцын супраць кавіду.
Вакцынацыя ад COVID-19 у Грузіі пачалася 15 сакавіка. Да гэтага часу прышчапіліся першай дозай 267 727 чалавек, паведамляюць «Навіны Грузіі».