БЕЛ Ł РУС

У Віцебскай вобласці з 1 жніўня ўвядуць збор за перасячэнне мяжы. Заплаціць спатрэбіцца 1 базавую

5.07.2021 / 20:39

Nashaniva.com

З 1 жніўня ў Віцебскай вобласці будзе дзейнічаць мясцовы збор за перасячэнне мяжы праз сухапутныя пункты пропуску, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Памер збору складзе 1 базавую велічыню (29 рублёў) з аўтамабіля незалежна ад колькасці пасажыраў. Такое рашэнне будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2023 года.

Спагнанне аналагічнага збору ўжо практыкуецца на мяжы Беларусі ў Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула