БЕЛ Ł РУС

БАЖ звярнуўся ў МУС, Мінздароўя з просьбаю шпіталізаваць Андрэя Скурко

29.07.2021 / 11:55

Nashaniva.com

У нашаніўца, кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко, што знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, дыягнаставалі пнеўманію, верагодна, кавіднага паходжання.

Андрэй адразу пасля пераводу на Валадарку трапіў у медчастку.

Па словах журналіста Алега Груздзіловіча, які сядзеў з ім у адной камеры, з 18 ліпеня Скурко пачаў кашляць, узнялася тэмпература, яму давалі парацэтамол.

Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў Міністэрства ўнутраных спраў, Дэпартамент выканання пакаранняў і Мінздароўя з просьбай неадкладна шпіталізаваць Андрэя Скурко ў цывільную бальніцу.

Андрэй Скурко — інсуліназалежны дыябетык, для такіх людзей захворванне на каранавірус можа быць смяротна небяспечным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула