БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд прызначыў дату пасяджэння па ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў

30.07.2021 / 15:32

Nashaniva.com

Вярхоўны суд распачаў грамадзянскую справу па пазове Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Папярэдняе судовае пасяджэнне прызначана на 11.00 11 жніўня ў будынку Вярхоўнага суда.

Падстава для ліквідацыі палягае ў тым, што ГА БАЖ не выправіла парушэнні, выяўленыя Мінюстам падчас праверкі, распачатай у чэрвені 2021 года. Кіраўніцтва арганізацыі катэгарычна нязгоднае з такімі высновамі.

14 ліпеня ў офісе БАЖ без прысутнасці прадстаўнікоў арганізацыі сілавікі правялі чарговы ператрус, пасля якога офіс быў апячатаны і доступ у яго заблакаваны да гэтага часу.

Копіі пратаколаў ператрусу не ўручаліся. Пералік адабранай маёмасці не вядомы. Таксама ў гэты дзень былі заблакаваныя аперацыі на банкаўскім рахунку арганізацыі, паведамляе прэс-служба Асацыяцыі журналістаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула