БЕЛ Ł РУС

З выпускнікоў Берасцейшчыны спагналі амаль 500 тысяч рублёў за тое, што яны не адпрацавалі размеркаванне

2.08.2021 / 14:37

Nashaniva.com

Больш за 483 тысячы рублёў спагналі з пачатку года з выпускнікоў Брэсцкай вобласці, якія не адпрацавалі размеркаванне, паведамляе Генпракуратура.

За паўгода пракуроры падалі 110 пазоваў. Тыя з іх, якія ўжо паспелі разгледзець суды, задаволены ў поўным аб'ёме, паведамляе ведамства.

Рашэнні, якія ўступілі ў сілу, рэдка выконваліся ў добраахвотным парадку, адзначае пракуратура: даводзілася ініцыяваць спагнанне сродкаў у прымусовым парадку.

Сярод іншага, прадугледжваецца часовае абмежаванне правоў даўжніка на выезд з краіны і кіраванне транспартнымі сродкамі.

У якасці ілюстрацыі прыводзяцца два прыклады.

Дзяўчына тры гады вучылася ў прафесійным ліцэі на кухара-кандытара. Аднак да месца работы дзяўчына не прыбыла. Паводле разліку выдаткі за час яе навучання ў ліцэі склалі больш за 13,9 тыс. рублёў, якія спагнаў суд.

Іншая дзяўчына прыступіла да працы па размеркаванні, аднак праз 2 месяцы яе звольнілі за прагулы без паважных прычын. У судовым парадку з яе спагналі 10 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула