Сілавікі прыйшлі да фатографа «Новага часу» Дзмітрыя Дзмітрыева
Каля 6:40 Дзмітрый Дзмітрыеў паспеў паведаміць, што да яго прыйшлі з ператрусам.
Пазней жонка паведаміла, што журналіста забралі на допыт у СК, яго прававы статус пакуль невядомы.
Дзмітрый раней працаваў у міліцыі. У 2020 годзе яго неаднаразова затрымлівалі падчас працы фотакарэспандэнтам на акцыях пратэсту.