БЕЛ Ł РУС

За суткі ў Літву не пусцілі ніводнага мігранта, вярнулі ў Беларусь 80 чалавек

8.08.2021 / 11:46

Nashaniva.com

З поўначы суботы да нядзелі літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь амаль 80 нелегальных мігрантаў, паведамляе Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы. У Літву не трапіў ніводны мігрант.

Delfi.lt

Большасць нелегальных мігрантаў была вернутая ў Беларусь у Салечніцкім, Варэнскім раёнах, у межах Друскеніцкага муніцыпалітэта.

У светлы час сутак супрацоўнікі САДМ пачулі некалькі асобных стрэлаў на тэрыторыі Беларусі, а ў прыцемках зафіксавалі некалькі сігнальных ракет. Літоўскім памежнікам не давялося ўжываць службовую зброю, спецыяльныя сродкі або акты фізічнага прымусу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула