БЕЛ Ł РУС

87 дзяцей атруціліся ў цягніку Мурманск — Адлер

8.08.2021 / 14:45

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў суботу. Дзеці ехалі арганізаванай праз турфірму групай у аздараўленчы лагер «Марская хваля» на Чорным моры. Аднак пасля абеду ў вагоне-рэстаране ў іх узнялася тэмпература і з'явіліся прыкметы дыярэі.

Пазней Расспажыўнагляд паведаміў, што прычынай атручвання мог стаць наравірус другога тыпу.

Расійскія чыгункі арганізавалі ўласную праверку інцыдэнту, піша РБК.

У РЧ паведамілі, што здароўю дзяцей нічога не пагражае, яны адчуваюць сябе здавальняюча. У кампаніі абяцалі бясплатна даставіць дзяцей і дарослых у месца адпачынку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула