БЕЛ Ł РУС

За суткі на мяжы Латвіі злавілі 35 нелегальных мігрантаў. І ўчора 38

8.08.2021 / 20:18

Nashaniva.com

За суткі з 12:00 суботы да 12:00 нядзелі на мяжы Латвіі было затрымана яшчэ 35 імігрантаў з трэціх краін, якія спрабавалі незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу.

LETA

Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на прэс-сакратара Дзяржаўнай памежнай аховы Крысціну Петэрсане. Як мяркуецца, большасць гэтых імігрантаў з Ірака.

Таксама была перахопленая адна група з прыкладна сямі нелегальных імігрантаў.

У папярэднія суткі на мяжы былі затрыманыя 38 нелегалаў.

Дадамо, што літоўцы на літоўска-беларускай мяжы спынілі паток мігрантаў, а тых, хто пераходзіць, вяртаюць назад у Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула