БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка адказаў, пры якіх умовах прызнае Крым расійскім

9.08.2021 / 12:12

Nashaniva.com

Пра гэта ён распавёў сёння падчас «Вялікай размовы» з журналістамі.

«Калі Лукашэнка прызнае Крым? Я адказваю, калі апошні алігарх прызнае Крым і пачне туды пастаўляць прадукцыю, тады за мной справа не заржавее».

«Хоць мяне многае звязвае, Будапешцкая дэкларацыя, памятаеце мы яе падпісвалі? Назарбаеў, Ельцын, Лукашэнка, з ЗША Клінтан быў, з Вялікабрытаніі, напэўна, Тоні Блэр [Джон Мэйджар]. Вы пачытайце, мой подпіс там стаіць. Але я і цераз гэта пераступлю. У мяне развязаныя рукі. І Крым, і ўсё астатняе. Яны [ва Украіне] ўзвылі: Лукашэнка паляціць у Крым! Дык вы прастору закрылі. Праз Расію паляціць. Дык я цераз Украіну не магу паляцець. Вар'яты, і яшчэ мяне чымсьці папракаюць, калі я балеў за Украіну болей. Прычым гэта зусім нядаўна, і я стараўся склеіць гэтыя тры славянскія дзяржавы», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула