БЕЛ Ł РУС

Прыватная друкарня адмовілася друкаваць «Новы Час» — газеты больш не будзе

10.08.2021 / 14:31

Nashaniva.com

Знікае апошняе незалежнае папяровае выданне, на якое можна было падпісаць палітвязняў і якое чыталі тыя, хто не валодаў інтэрнетам.

Ліст пра тое, што «ў сувязі са змяненнем вытворчага цыклу і вытворчымі складанасцямі, якія праз гэта ўзніклі», друкарня «Рол Прынт» пасля 12 жніўня больш не зможа аказваць «Новаму часу» паслугі, рэдакцыя атрымала яшчэ 27 ліпеня.

З таго моманту рэдакцыя спрабавала вырашыць пытанне, каб не спыняць выхад папяровай газеты. Аднак беспаспяхова.

На жаль, на наступным тыдні чытачы больш не ўбачаць любімую газету ў паштовай скрыні, прынамсі, не пры гэтай уладзе, паведамляе выданне.

Выданне зазначае, што «Новы Час» не спыніць існаванне. Ён застанецца ў інтэрнэце. Рэдакцыя падкрэслівае. што патрэбна падтрымка чытачоў. Чытайце сайт novychas.by, падпісвайцеся у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў бот у тэлеграм.

facebook.com/novychas
vk.com/novy_cas
ok.ru/group/56208875782167
t.me/novychas (@NovyChas_bot)
instagram.com/novychas

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула