БТ пакуль не набыло правы на паказ Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы
«Вынікі тэндару ў Беларусі на паказ Лігі чэмпіёнаў УЕФА, Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый сезонаў 2021/24 пакуль не абвешчаныя. … 43 краіны Еўропы ўжо анансавалі свае ТБ-правы ў сваіх краінах», — паведамляе «Прэсбол» са спасылкай на УЕФА.
Паводле інфармацыі Sport Arena, перамовы Белтэлерадыёкампаніі і УЕФА працягваюцца. Таксама астатнія тэлевяшчальнікі не выказалі жаданне набыць правы на паказ еўракубкаў.
БТ набыла правы на трансляцыі групавых раўндаў і плэй-оф еўракубкаў у 2018 годзе тэрмінам на тры гады. У 2020 годзе быў пачаты старт продажаў чарговага пакета на сезон-2021/24, вынікі якога павінны быць абвешчаныя 25 жніўня.
Акрамя Беларусі, не заключаныя дагаворы паказу клубных турніраў пад эгідай УЕФА ў Малдове, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Арменіі, Ізраіля і Казахстана.