БЕЛ Ł РУС

Журналістцы Бі-бі-сі, якая раззлавала Лукашэнку пытаннем аб легітымнасці, не працягнулі візу ў Расіі

13.08.2021 / 12:53

Nashaniva.com

Карэспандэнту «Бі-бі-сі» ў Маскве Сары Рэйнсфорд адмовіліся падоўжыць расійскую візу, яна павінна будзе пакінуць Расію да канца жніўня. Пра гэта заявілі ў эфіры «Расіі 24».

Рашэнне адмовіць журналістцы ў падаўжэнні візы патлумачылі зваротным дзеяннем на дыскрымінацыю расійскіх СМІ ў Вялікабрытаніі і адмовы выдаваць візы расійскім карэспандэнтам.

Пытанне Сары Рэйнсфард — яна спытала пра легітымнасць, пра 610 палітвязняў, а таксама паведаміла пра новыя санкцыі з боку Брытаніі — раззлавала Лукашэнку. 

«Эканамічныя санкцыі. Слухайце, вы нібы не амерыканка, а прыводзіце прыклад, што сёння эканамічныя санкцыі хто ўвядзе? Вялікабрытанія? Вялікабрытанія! Гасподзь з вамі! Ды падушыцеся вы гэтымі санкцыямі ў Вялікабрытаніі! Мы тысячу гадоў не ведалі гэтай Вялікабрытаніі і ведаць не хочам! Вы прыхвасні амерыканскія!» — зрэагаваў Лукашэнка.

Затым за журналістку накінуліся Прыдыбайла і Азаронак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула