БЕЛ Ł РУС

Пасля 15 сутак арышту выйшлі на волю сябры гурта Irdorath

18.08.2021 / 11:34

Nashaniva.com

Пасля 15 дзён арышту на волю выйшлі знаёмыя гурта Irdorath: Міхась Аракчэеў, Марыя Падаляк, Яўген Срэценскі, Аляксандр Сінкевіч, а таксама бубнач гурта Аляксей Палаўчэня.

Пра гэта паведамляе Беларуская рада культуры.

Пяцёра музыкаў застаюцца за кратамі. Гэта Пятро і Юлія Марчанкі, Надзея і Уладзімір Калачы, Антон Шніп. У дачыненні да іх была заведзена крымінальная справа па арт. 342, яны гралі на акцыях пратэсту.

Удзельнікі і сябры гурта былі затрыманыя 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання дня народзінаў разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула