БЕЛ Ł РУС

Польскія памежнікі плануюць пабудаваць дадатковую агароджу на мяжы з Беларуссю

18.08.2021 / 14:53

Nashaniva.com

Польская памежная ахова плануе пабудаваць дадатковыя 50 км агароджы на мяжы з Беларуссю, паведамляе ТАСС.

«Дагэтуль плот з калючага дроту выкарыстоўваўся для аховы амаль 100 км мяжы на ўчастку, які ахоўваецца Падляскай памежнай службай. Плануецца дадаткова засцерагчы плотам яшчэ 50 км ўчастка, які ахоўваецца Падляскай памежнай службай», — пазначана ў паведамленні.

Паводле даных МУС Польшчы, з пачатку жніўня на польска-беларускай мяжы было зарэгістравана 2 100 спроб нелегальна трапіць у Польшчу. Памежная ахова прадухіліла 1342 спробы перасячэння мяжы. 758 замежнікаў былі затрыманыя і змешчаныя ў закрытыя цэнтры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула