БЕЛ Ł РУС

Унучка Лукашэнкі паступіла ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт

21.08.2021 / 10:7

Nashaniva.com

Анастасія Лукашэнка, дачка Дзмітрыя Лукашэнкі, паступіла ў МДУ. Іспыт па рускай мове яна здала на 90 балаў.

Анастасія вучылася ў ліцэі БДУ, паспела нават стаць віцэ-міс на ліцэйскім конкурсе прыгажосці. Аднак пасля падзей мінулага лета, яна і яе малодшая сястра Дар'я забралі дакументы, як і Коля Лукашэнка, які таксама паступіў у ліцэй. 

Дзе працягвалі вучобу дзеці з сям’і Лукашэнкі, не паведамлялася. Коля на працягу навучальнага года, як і раней, суправаджаў бацьку на палітычных мерапрыемствах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула