БЕЛ Ł РУС

Навіны беларускага касцёла: на «канікулах з Богам» дзяцей навучылі абыходзіцца са зброяй

21.08.2021 / 10:22

Nashaniva.com

На тэрыторыі касцёла ў Шчучыне супрацоўнікі міліцыі арганізавалі мерапрыемства, якое назвалі «Святам дружбы дзяцей і дарослых».

Міліцыянты прывезлі тэхніку, амуніцыю і зброю. У гэты час тут праходзілі «Канікулы з Богам», на якіх сабралі больш за 500 дзяцей. 

Шчучынская раёнка паведамляе, што «побач з людзьмі ў пагонах былі выхаванцы ваенна-патрыятычнага праваслаўнага клуба «Дружына» — яны паказвалі аднагодкам-католікам, як можна хутка і спрытна зрабіць разборку і зборку зброі».

Так міліцыянты хацелі выхаваць у дзяцей «павагу да прафесіі і цікавасць да службы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула