БЕЛ Ł РУС

У Польшчы кінулі на тратуар чырвона-зялёны сцяг. СК завёў крымінальную справу

23.08.2021 / 16:35

Nashaniva.com

Сёлета ў жніўні нехта ў Польшчы «па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці» кінуў на тратуар чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг Беларусі, паведамляе Следчы камітэт. Сімволіку тапталі і пэцкалі, усё гэта здымалі на відэа, якое пазней размясцілі ў інтэрнэце.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Зараз камітэт праводзіць следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула