БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне

23.08.2021 / 22:16

Nashaniva.com

Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін увечары 23 жніўня пагаварылі па тэлефоне.

Палітыкі абмеркавалі эканамічны складнік двухбаковых адносін.

Яны таксама абмеркавалі маючыя адбыцца вучэнні «Захад — 2021». Асобна і падрабязна спыніліся на сітуацыі на межах Беларусі з НАТА.

Лукашэнка і Пуцін надалі ўвагу тэме супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі кадраў вайскоўцаў і спецслужбаў, а таксама ўзаемадзеянню ў галіне СМІ.

Палітыкі дамовіліся аб графіку кантактаў на вышэйшым узроўні ў найбліжэйшы час.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула