БЕЛ Ł РУС

Ігар Бокій заваяваў другое золата Паралімпіяды

26.08.2021 / 15:56

Nashaniva.com

Беларускі плывец Ігар Бокій, які выступае ў класе людзей са слабым зрокам (катэгорыя S13), заваяваў другое золата Паралімпійскіх гульняў у Токіа-2020.

Ён першынстваваў на дыстанцыі 100 метраў на спіне.

У фінале спаборніцтва ён паказаў час 56,36, гэта новы сусветны рэкорд у гэтай дысцыпліне.

А ўвогуле гэта золата стала для Ігара трынаццатым на Паралімпіядах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула