БЕЛ Ł РУС

Беларускія хакеісты прайгралі палякам у кваліфікацыі Алімпіяды

26.08.2021 / 19:25

Nashaniva.com

Хакеісты зборнай Беларусі з паражэння стартавалі ў кваліфікацыйным турніры Алімпійскіх гульняў — 2022.

У першым паядынку групы D у cлавацкай Браціславе беларусы саступілі камандзе Польшчы з лікам 0:1 (0:0, 0:0, 0:1).

Зборная Беларусі была фаварытам сустрэчы. Гэта першая перамога палякаў над зборнай Беларусі ў афіцыйных матчах.

У кваліфікацыі беларусам засталося правесці два матчы: з Аўстрыяй і Славакіяй. На Алімпійскіх гульнях згуляе пераможца групы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула