БЕЛ Ł РУС

Сямашка: Расія і Беларусь 10 верасня ў Мінску падпішуць праграму агульнай інтэграцыі

31.08.2021 / 12:22

Nashaniva.com

«10 верасня адбудзецца пасяджэнне саюзнага ўрада Беларусі і Расіі ў Мінску, якое будуць весці прэм'ер-міністры дзвюх краін. Там чакаецца падпісанне праграмы агульнай інтэграцыі», — сказаў сёння журналістам пасол Беларусі Уладзімір Сямашка.

ТАСС

Як адзначыў пасол, праграма патрабуе актуалізацыі ў сувязі з апошнімі міжнароднымі падзеямі.

«8 снежня 1999 года былі падпісаны два дакументы — аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і праграма рэалізацыі гэтай дамовы. Дык вось, дамову ніхто не кранае, застаецца ўсё ў сіле, як ёсць. А праграма патрабуе актуалізацыі, бо шмат усяго з'явілася: вы пад санкцыямі, мы пад санкцыямі, рэцэсія была, цяпер і каранавірус з'явіўся, — дадаў Сямашка. — Таму тры гады мы да гэтага ішлі, падыходзілі да гэтага ў два прыёмы.

Сёння канстатуецца, што з 28 карт 27 карт цалкам узгоднены, адна застаецца для абмеркавання і, можа быць, гэтае пытанне таксама будзе знята 9 верасня на сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна».

Сямашка: Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы ў Маскве 9 верасня могуць падпісаць усе дарожныя карты інтэграцыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула