БЕЛ Ł РУС

Новага прэзідэнта Эстоніі абралі з другой спробы. Гэта былы дырэктар Нацыянальнага музея

31.08.2021 / 14:28

Nashaniva.com

Прэзідэнта гэтай краіны абірае парламент (Рыйгікогу). Алара Карыса вылучылі на безальтэрнатыўнай аснове, але ўчора ён набраў толькі 63 галасы пры патрэбных 68 (у парламенце — 101 чалавек).

Алар Карыс, фота Рагнара Петса

Сёння былі праведзеныя паўторныя выбары. За Карыса прагаласавалі 72 чалавекі.

Карыс — пяты прэзідэнт з 1992 года. Прзідэнтамі былі Ленарт Мэры, Арнольд Руйтэль, Томас Хенрык Ільвес і Керсці Кальюлайд.

Эстонія — парламенцкая рэспубліка, і правы прэзідэнта там абмежаваныя. Кіраўнік выканаўчай улады там кіраўнік урада. Пасаду прэм'ера ў Эстоніі займае жанчына, Кая Калас.

У Эстоніі прэзідэнтам краіны можа стаць дырэктар Нацыянальнага музея

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула