БЕЛ Ł РУС

Каралева Даніі стане мастаком-дэкаратарам новага фільма Netflix

31.08.2021 / 15:28

Nashaniva.com

Незвычайнае хобі каралевы Маргрэтэ II прывяло яе на здымачную пляцоўку «Эрэнгарда» — вольнага кінапераказу рамана дацкай пісьменніцы Карэн Бліксен.

Reuters

Каралева Даніі, 81-гадовая Маргрэтэ II, створыць дэкарацыі для фантастычнага фільма Netflix «Эрэнгард», рэжысёрам якога выступіць дацкі лаўрэат прэміі «Оскар» Біле Аўгуст («Пеле-заваёўнік», «Адрынутыя»), паведамляе РБК са спасылкай на Hollywood Reporter.

«Эрэнгард» будзе зняты па матывах аўтабіяграфічнага рамана дацкай пісьменніцы Карэн Бліксен «З Афрыкі». Дзеянне фільма адбываецца ў казачным каралеўстве Бабенхаўзен, у цэнтры сюжэта — гісторыя маладога лавеласа і лжээксперта ў любоўнай навуцы, якога наймаюць, каб дапамагчы прынцу разабрацца ў сардэчных справах.

«Гісторыі Карэн Бліксен заўсёды зачароўвалі мяне сваёй казачнай эстэтыкай і незвычайным пісьменніцкім талентам — і я вельмі шчаслівая быць часткай гэтага праекта», — распавяла кіраўнік Даніі.

Для каралевы гэта не першы досвед падобнай працы, Маргрэтэ вядомая як мастак-ілюстратар.

Яе малюнкі, апублікаваныя пад псеўданімам Інгахільд Гратмер, выкарыстоўваліся для дацкіх выданняў «Уладара пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна яшчэ ў пачатку 1970-х.

Што тычыцца кінасферы, то і тут яна не пачатковец, бо ўжо распрацоўвала касцюмы і дэкарацыі для нацыянальных фільмаў і тэлесерыялаў, а таксама для пастановак дацкага Каралеўскага балета. Але праект «Эрэнгард», відаць, стане самым маштабным у кар'еры каралевы-дэкаратара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула