БЕЛ Ł РУС

Пяскоў не ведае, ці будуць абмяркоўваць Лукашэнка і Пуцін пытанне новага крэдыту

2.09.2021 / 10:59

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў не стаў раскрываць, ці ўвойдзе пытанне аб прадастаўленні новага крэдыту Беларусі ў парадак сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Маскве 9 верасня.

kremlin.ru

«Давайце не будзем забягаць наперад», — сказаў прадстаўнік Крамля, адказваючы ў чацвер на адпаведнае пытанне.

Пяскоў адзначыў, што пасля перамоў Пуцін і Лукашэнка плануюць «правесці вялікую прэс-канферэнцыю з пытаннямі, таму будзе магчымасць іх спытаць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула