БЕЛ Ł РУС

МУС абвяргае інфармацыю пра беларуса, што нібыта быў 14 гадоў у рабстве

6.09.2021 / 16:37

Nashaniva.com

4 верасня ў СМІ з'явіліся звесткі аб вызваленні з 14-гадовага рабства ў Расіі ўраджэнца Гомельшчыны Андрэя Купрэенкі. МУС Беларусі паведамляе, што інфармацыя непраўдзівая.

МУС сцвярджае, што ў 2007 годзе мужчыну абвясцілі ў вышук. У 2018 годзе ён трапіў у поле зроку паліцэйскіх Кабардзіна-Балкарыі, тады ж падаў заяву аб спыненні вышуку. Ён паведаміў, што супраць яго законы не парушаліся.

Крымінальную справу па факце знікнення следчыя тады спынілі.

У 2019 годзе Андрэй Купрэенка знаходзіўся ў Беларусі і атрымаў новы пашпарт у сувязі са стратай старога.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула