Адпраўка ў войска ў гэтым годзе пройдзе на тры тыдні раней
Гэтай восенню адпраўка ў шэрагі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь пачнецца не ў лістападзе, як раней, а ў кастрычніку.
Камплектаваць злучэнні і воінскія часці беларускай арміі будуць з 25 кастрычніка па 5 лістапада. У сувязі з пераносам тэрмінаў прызыву зменіцца і дата правядзення ваеннай прысягі ў армейскіх калектывах.
Сёлета яна адбудзецца 20 лістапада, паведамілі «Мінск-Навінам» у ваенным камісарыяце Мінска.
У мінулым годзе гэтыя мерапрыемствы былі на тры тыдні пазней.
А вось адпраўка маладых людзей на тэрміновую ваенную службу ва ўнутраныя войскі МУС, часткі Дзяржаўнага памежнага камітэта і КДБ пройдзе ў звыклыя тэрміны — з 15 па 30 лістапада.