БЕЛ Ł РУС

Доступ да сайта «Медыя-Палессе» абмежаваны на шэсць месяцаў 

7.09.2021 / 11:31

Nashaniva.com

Пракуратура Брэсцкай вобласці выявіла парушэнні сеткавым выданнем media-polesye.by закона аб СМІ. 

Паведамляецца, што ў шэрагу публікацый, размешчаных на сайце, былі фатаграфіі і відэа з сайтаў, інфармацыйную прадукцыю якіх суд раней прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, а таксама гіперспасылкі на іх.

«Асобныя артыкулы суправаджаліся відэаматэрыяламі, якія відавочна негатыўна характарызавалі грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавалі дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Доступ да ідэнтыфікатара сеткавага выдання абмежаваны з забаронай аднаўляць яго да заканчэння шасці месяцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула