БЕЛ Ł РУС

Белапанаўцам Леўшынай і Наважылаву выставілі абвінавачванні

7.09.2021 / 11:45

Nashaniva.com

Дырэктару і галоўнаму рэдактару БелаПАН Ірыне Леўшынай, а таксама былому дырэктару кампаніі Дзмітрыю Наважылаву выставілі абвінавачванні.

Абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 КК абодвум выставілі яшчэ на мінулым тыдні. Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту абраная на два месяцы з моманту затрымання, паведаміла БелаПАН інфармаваная крыніца.

Леўшыну і Наважылава затрымалі 18 жніўня як падазраваных паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

27 жніўня СК паведаміў, што іх таксама падазраюць у здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры — «звыш 100 тысяч рублёў»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула