БЕЛ Ł РУС

Джыл Байдэн стане першай жонкай прэзідэнта ЗША, якая будзе працаваць не ў Белым доме

7.09.2021 / 21:38

Nashaniva.com

Першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн вернецца на працу ў каледж у Паўночнай Вірджыніі. Яна працуе там выкладчыкам, піша The Associated Press.

Жонка Байдэна будзе выкладаць ў каледжы двойчы на тыдзень — у аўторак і ў чацвер. Яна чытае курс напісання акадэмічных эсэ.

Джыл Байдэн стане першай жонкай прэзідэнта ЗША, якая будзе працаваць не ў Белым доме.

Звычайна першыя лэдзі ЗША не працуюць пасля абрання іх мужоў прэзідэнтамі. Яны жывуць у Белым доме, займаюцца рознымі сацыяльнымі праектамі, выхоўваюць дзяцей. Таксама часам яны становяцца адмысловымі пасланцамі свайго мужа ў розных пытаннях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула