У Мінску затрымалі чатырох чалавек з адной сям'і
Як паведамляюць праваабаронцы, 9 верасня ў Мінску затрымалі чатырох чалавек з сям’і Буслоў. Магчыма, гэта адбылося на лакальным маршы на вуліцы Прытыцкага.
Паводле праваабаронцаў, ранкам на вуліцы Прытыцкага ў Мінску затрымалі пенсіянерку Таццяну Бусел і яе сына Аляксея Бусла.
На іх кватэры адбыўся ператрус, быў затрыманы муж і бацька Сяргей Бусел. Потым у ГУБАЗіК быў выкліканы Сяргей, брат Аляксея.
У спісах затрыманых сёння, паводле праваабаронцаў, дзевяць чалавек.