Знаёмыя загінулага ў Магілёве міліцыянта не вераць у версію суіцыду
Супрацоўнік Ленінскага РАУС Магілёва памёр 9 верасня ў Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ад ранення ў галаву.
Паводле 6tv.by, 24-гадовы міліцыянт здзейсніў спробу суіцыду 2 верасня. У прыбіральні будынка Ленінскага РАУС Магілёва ён стрэліў сабе ў галаву з табельнага пісталета. Быў дастаўлены ў рэанімацыю са скразным раненнем.
Увесь гэты час ён знаходзіўся на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Суразмоўцы «Магілёўскага рэгіёна» выказалі сумневы ў тым, што гэта была спроба самагубства, нібыта ў маладога чалавека не было сур'ёзных праблем, да трагедыі ён знаходзіўся ў сваім звычайным настроі.
Але таксама з'явілася інфармацыя, што міліцыянт не прайшоў пераатэстацыю, і з крымінальнага вышуку яго перавялі ва ўчастковыя інспектары.
Прадстаўнікі МУС ніяк не пракаментавалі здарэнне.