БЕЛ Ł РУС

«Гродна Азот» спыняе два цэхі на капітальны рамонт на 25 дзён

10.09.2021 / 10:06

Nashaniva.com

Цэхі аміяк-3 і карбамід-3 ААТ «Гродна Азот» з 10 верасня спыняюцца на капітальны рамонт, паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале прапдпрыемства.

«Пры правядзенні планавага спынення з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы», — гаворыцца ў паведамленні.

Там удакладняецца, што пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма.

Рамонтныя работы ў цэхах будуць праводзіцца на працягу 25 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула