БЕЛ Ł РУС

Палітзняволеная Наталля Хершэ тройчы адмаўлялася пісаць «прашэнне аб памілаванні»

10.09.2021 / 11:25

Nashaniva.com

Ад палітзняволенай Наталлі Хершэ прыйшоў першы ліст за апошнія чатыры месяцы, ён датаваны 3 верасня.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў брат Наталлі Генадзь Касьян.

Грамадзянка Швейцарыі Хершэ, асуджаная да двух з паловай гадоў за сарваную з сілавіка балаклаву, амаль два месяцы правяла ў штрафным ізалятары ў калоніі. Так яе пакаралі за адмову шыць форму сілавікам і іншыя ўчынкі. З ШІЗА яе перавялі ў памяшканне камернага тыпу, дзе яна сядзіць адна.

Паводле Генадзя, Наталлю ўжо тройчы ўгаворвалі напісаць на імя Лукашэнкі «прашэнне аб памілаванні». Але жанчына лічыць сябе невінаватай, таму адмаўляецца гэта рабіць. 

Генадзь мяркуе, што пытанне аб «прашэнні» таксама падымала і Наталля Качанава, якая ў жніўні наведвала жаночую калонію ў Гомелі, дзе адбывае пакаранне Наталля Хершэ і іншыя палітвязні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула