БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з'явяцца «грамадскія інспектары»

10.09.2021 / 20:56

Nashaniva.com

Сістэма грамадскіх інспектараў ствараецца на базе Камітэта дзяржкантролю.

Такімі грамадскімі актывістамі могуць стаць грамадзяне Беларусі ва ўзросце 25 гадоў і старэйшыя, здольныя «па маральных і дзелавых якасцях аказваць садзейнічанне адпаведным органам». Гэтыя функцыі мяркуецца выконваць на грамадскіх асновах у вольны ад асноўнай працы або вучобы час.

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, іншыя грамадскія аб'яднанні могуць уносіць прапановы аб прыцягненні іх членаў да працы такімі інспектарамі, у тым ліку для выканання сацыяльна значных задач. У якасці прыкладу такой дзейнасці прыводзяцца маніторынг цэн на тавары першай неабходнасці, назіранне за эфектыўнасцю выкарыстання дзяржмаёмасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула