БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі зарэгістравана 1887 новых выпадкаў каранавіруса

11.09.2021 / 14:30

Nashaniva.com

За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 1887 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя — 1540 пацыентаў. 10 верасня было 1859 хворых. 

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 501 166 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 491 410 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ.

Па афіцыйных звестак, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3905 (+12) пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 24 495 тэстаў.

Больш за 1 744 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 457 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе ведамства. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула