БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Беларусь плануе закупку расійскага ўзбраення больш чым на $1 мільярд

12.09.2021 / 13:28

Nashaniva.com

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, наведваючы ў ходзе ваенных вучэнняў «Захад-2021» Абуз-Лясноўскі палігон пад Баранавічамі, піша БелТА.

Ён распавёў, што на перамовах у Крамлі пытанням абароны і бяспекі надалі шмат увагі. У тым ліку абмяркоўваліся перспектывы паставак комплексаў С-400.

Лукашэнка таксама расказаў, што абмяркоўваў з Пуціным позна вечарам у Маскве 9 верасня.

«Зацягнула канкрэтыка — ад будаўніцтва аб'ектаў (у тым ліку касмадром Усходні) да пытання ўзбраенняў. Мы абмяркоўвалі гэтыя праблемы», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула