БЕЛ Ł РУС

Падаткаабкладанне прадпрымальнікаў зменіцца з 2023 года

21.09.2021 / 9:12

Nashaniva.com

Падыходы да падаткаабкладання прадпрымальнікаў зменяцца з 2023 года, паведамляюць «Мінск-Навіны» па выніках круглага стала, арганізаванага бізнэс-саюзамі з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў.

Мэта карэкціровак — стымуляванне эканамічнай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання. Улады плануюць усталяваць выразную градацыю катэгорый малога і сярэдняга бізнэсу і прымяняць адпаведны механізм падатковых выняткаў.

Пры гэтым плануецца не павышэнне саміх падаткаў, а павелічэнне ўдзелу плацельшчыкаў у іх выплаце.

Як сцвярджаюць улады, сума падатковых адлічэнняў павінна быць супамернай атрыманым даходам.

Што разумеюць пад «павелічэннем удзелу ў выплаце падаткаў», не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула