БЕЛ Ł РУС

Лідар на выбарах у Нямеччыне адмовіўся пазваць партыю Меркель у кааліцыю

27.09.2021 / 10:52

Nashaniva.com

Партыю Меркель — Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС/ХСС) — не пазавуць для стварэння кааліцыі ў парламенце Германіі. Пра гэта заявіў лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Олаф Шольц, які стаў лідарам па выніках галасавання ў бундэстаг, паведамляе Reuters.

Reuters

Паводле яго слоў, ён запросіць для фарміравання кааліцыі партыі «Зялёных» і лібералаў.

Як паведамлялася, у Бундэстагу будзе 735 дэпутатаў, парламенцкая большасць складае 368.

Сацыял-дэмакраты ўзялі 206 месцаў, Зялёныя — 118, лібералы (Свабодныя дэмакраты) — 92. Усяго — 416. 

У ХДС/ХСС — 196 месцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула