БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка хоча дазволіць Усебеларускаму народнаму сходу мяняць Канстытуцыю 

28.09.2021 / 17:28

Nashaniva.com

Лукашэнка прапануе ў новай Канстытуцыі надзяліць Усебеларускі народны сход, якому, у сваю чаргу, плануецца надаць канстытуцыйны статус, правам унясення змяненняў у Канстытуцыю, перадае БелТА.

«Думаю, Усебеларускаму народнаму сходу трэба надаць паўнамоцтвы змены Канстытуцыі. Заканатворчасць — гэта сур'ёзная рэч. І, можа быць, нам, сфармаваўшы Канстытуцыю на рэферэндуме, усё ж такі трэба даць права ўносіць змены і дапаўненні Усебеларускаму народнаму сходу», — заявіў ён сёння на сустрэчы з Канстытуцыйнай камісіяй.

Чытайце таксама: Праект абноўленай канстытуцыі Беларусі будуць яшчэ месяц дапрацоўваць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула