БЕЛ Ł РУС

Цешча Андрэя Зельцэра, які застрэліў кдбшніка: «Самы любімы чалавек, не веру, што ён тэрарыст»

28.09.2021 / 23:4

Nashaniva.com

«Наша Ніва» звязалася з мамай жонкі Андрэя Зельцэра, які быў забіты 28 верасня. Нагадаем, сілавікі выламвалі дзверы ў кватэру айцішніка Зельцэра, дзе ён чакаў іх са стрэльбай. Па афіцыйнай версіі, пасля была перастрэлка, Зельцэра забілі, але ён паспеў смяротна параніць сілавіка.

«Наша Ніва» звязалася з мамай жонкі Андрэя Зельцэра.

«Я нічога не ведаю. Пра тое, што нешта адбылося, мы даведаліся, калі нам пазванілі з гімназіі, дзе вучыцца ўнук. Падчас усяго гэтага ён быў на вучобе. Нам пазваніў дырэктар гімназіі і сказаў, што трэба будзе забраць унука.

Стала вядома, хто страляў у кадэбэшніка: 31-гадовы праграміст Андрэй Зельцэр

Сілавікі паведамілі нам, што дачка на Акрэсціна. І ўсё. Сказалі, што больш ніякай інфармацыі даць не могуць, — кажа жанчына. — Я нічога не магу казаць ці думаць. Я ў шоку, не разумею, што адбываецца.

Дачка — звычайны прадавец. Нічога не прадвяшчала бяды. Андрэй вельмі добры чалавек, выдатны зяць. Самы любімы чалавек. Спакойны, уважлівы, разважны, добры. Заўсёды дапамагае. Любая цешча марыла б пра такога зяця.

Адкуль у Андрэя зброя, я не ведаю. 

З яго бацькамі мы пакуль камунікавалі толькі на тэму ўнука. Мы пакуль яшчэ ў шоку, не ведаю як гаварыць з імі пра гэта ўсё.

Ці лічу я Андрэя тэрарыстам? Канечне, не».

Чытайце таксама:

У Мінску мужчына з паляўнічай зброі застрэліў супрацоўніка КДБ, яго забілі ў адказ. Перастрэлка трапіла на ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула