БЕЛ Ł РУС

На занятках салдат выпусціў у акоп баявую гранату. Яго выратаваў афіцэр

13.10.2021 / 16:1

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння на занятку па агнявой падрыхтоўцы ў 11-й асобнай механізаванай брыгадзе. Выконваючы практыкаванне па кіданні ручной гранаты, салдат ураніў яе ў акоп, паведамляе Мінабароны.

Кіраўнік заняткаў старшы лейтэнант Аляксей Харламаў паспеў у лічаныя секунды адцягнуць свайго падначаленага за межы акопа і закрыў яго сваім целам, гаворыцца ў паведамленні.

Афіцэр атрымаў нязначныя траўмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула