БЕЛ Ł РУС

Ціктокер, які прасіў прабачэння ў КДБ, атрымаў штраф і папярэджанне ад пракуратуры

20.10.2021 / 17:01

Nashaniva.com

18-гадовы цікток-блогер Аляксандр Ф. вядомы кранальным ролікам, дзе ён са слязамі на вачах прасіў прабачэння ў КДБ. Цяпер стала вядома, што пракуратура аштрафавала хлопца і вынесла яму папярэджанне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Праўда, сам блогер кажа, што гэта адбылося недзе з месяц таму, яшчэ да публікацыі пра яго.

«Раней не казаў, бо не хацеў распаўсюду такога кшталту інфармацыі. Хацеў ціха пагасіць штраф і забыцца», — патлумачыў Аляксандр «Нашай Ніве».

Штраф далі па сённяшніх мерках невялікі — 15 базавых велічынь. Цяпер хлопец збірае грошы на яго пагашэнне.

Акрамя таго, блогера выклікалі ў пракуратуру, дзе яму абвясцілі афіцыйнае папярэджанне і патлумачылі адміністрацыйныя і крымінальна-прававыя наступствы выкарыстання і распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Чытайце таксама: «Мяне ніхто не прымушаў». Ціктокер з Брэста выбачаецца перад КДБ са слязьмі на вачах — што гэта было?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула