БЕЛ Ł РУС

У Расіі выявілі першыя выпадкі новага варыянта каранавіруса — падвіду «дэльты», толькі больш небяспечнага

21.10.2021 / 09:42

Nashaniva.com

У Расіі зафіксаваныя адзінкавыя выпадкі захворвання на новы варыянт каранавіруса AY.4.2, які з'яўляецца адным з больш як 40 падвідаў штама «дэльта».

Пра гэта журналістам распавёў прадстаўнік Цэнтральнага НДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Каміль Хафізаў, піша meduza.io.

Упершыню гэты варыянт выявілі ў Вялікабрытаніі, а затым у некаторых іншых краінах Еўропы, у ЗША і Ізраілі. Па даных брытанскіх навукоўцаў, AY.4.2 можа быць на 10-15% заразнейшы за зыходны штам.

На думку Хафізава, новы варыянт мае патэнцыял да распаўсюджвання як у Расіі, так і ў астатнім свеце, і можа паступова выцесніць мінулую версію.

Аднак ён выказаў упэўненасць у тым, што зарэгістраваныя ў Расіі вакцыны ад каранавіруса будуць эфектыўныя супраць варыянта AY.4.2.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула