БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што Беларусь павінна застацца прэзідэнцкай рэспублікай

21.10.2021 / 11:24

Nashaniva.com

Пра гэта ён сказаў сёння на сустрэчы з рабочай групай па дапрацоўцы праекта новай канстытуцыі краіны, піша БелТА.

«Я абсалютна перакананы, што Беларусь павінна быць прэзідэнцкай рэспублікай, калі мы хочам захаваць краіну. І Усебеларускі народны сход уводзіцца не таму, што хтосьці з прысутных або дзейны прэзідэнт проста рвецца на гэтую пасаду, а для таго, каб забяспечыць стрымліванне і процівагу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ён заявіў, што двоеўладдзя ў краіне дапусціць нельга, і паўтарыў, што рэферэндум па новай Канстытуцыі пройдзе не пазней за люты 2022 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула