БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі паабяцалі пацяпленне ў канцы кастрычніка. Месцамі да +19

25.10.2021 / 12:34

Nashaniva.com

Пацяпленне абяцаюць з чацвярга, надвор'е будуць вызначаць цёплыя атмасферныя франты з Балтыйскага мора. А ў аўторак і сераду пакуль +8—14.

Фота Віктара Малышчыца

28 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём будзе ад плюс 9 па паўночным усходзе да +16 градусаў цяпла па Брэстчыне.

У пятніцу дажджоў амаль не чакаецца, днём +12-18.

А канец тыдня і месяца наогул будзе камфортным. Днём будзе +12-19. Такі тэмпературны фон у канцы кастрычніка на 4-7 градусаў перавысіць кліматычную норму, ён адпавядае паказчыках надвор'я пачатку кастрычніка, піша БелТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула