БЕЛ Ł РУС

У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 16 фігурантаў «справы карагодаў»

25.10.2021 / 15:7

Nashaniva.com

У судзе Брэсцкага раёна 25 кастрычніка пачалі судзіць адразу дзявятую і дзясятую групы па «справе карагодаў» па ч. 1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні і танчылі — іх разагналі вадамётам, а потым завялі крымінальную справу, нагадваюць праваабаронцы. 

Сёння на лаве падсудных 16 чалавек, сярод якіх палітзняволеныя Ганна Баран і Уладзімір Ганчароў.

Гэта адна з самых масавых «палітычных спраў» у гісторыі Беларусі. Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагода, 108 з іх былі выстаўленыя абвінавачванні, а 87 фігурантам ужо вынесены прысуд: ад хатняй да рэальнай «хіміі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула